25 мая 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Уладзіміравіча Гетмана (1974), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, журналіста
Ігар Уладзіміравіч Гетман нарадзіўся 25 мая 1974 г. у в. Доўгае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996–1999 гг. — аспірант. З 1999 г. працаваў на кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: асістэнт (1999–2002), старшы выкладчык (2002), дацэнт.
22 сакавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Алены Мікалаеўны Грыгаровіч (1959), вучонага ў галіне філасофіі і сацыялогіі
Алена Мікалаеўна Грыгаровіч нарадзілася 22 сакавіка 1959 г. у в. Лабузы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Вучылася ў Лабузоўскай пачатковай школе, Дараўскай сярэдняй школе. Вучылася старанна, была вельмі адказная, выдатніца.
27 кастрычніка 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Осіпавай (1943), кандыдата педагагінчых навук, прафесара, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2014)
Марыя Пятроўна Осіпава нарадзілася 27 кастрычніка 1943 г. у в. Чэрнава Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Дзяцінства Марыі прыпала на цяжкія пасляваенныя гады.
7 студзеня 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Юрыя Аляксандравіча Іванова (1943–2021), кандыдата педагагічных навук, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкага раёна (2014)
Юрый Аляксандравіч Іваноў нарадзіўся 7 студзеня 1943 г. у в. Дубкі Іздзешкаўскага (цяпер Сафонаўскага) раёна Смаленскай вобласці. Маці памерла ў час родаў, а бацька загінуў на фронце. Выхоўвала Юрыя цёця — маміна сястра. Пасля вайны ў Брэсце служыў пагранічнікам яго дзядзя, які забраў сястру з Юрыем з вёскі, дзе яны бедавалі, туліліся ў зямлянцы. Для Юрыя Брэст стаў родным горадам.
З адзнакай закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія» (1969). Працаваў старшынёй студэнцкага прафкама істытута (1969–1973). У 1973–1983 гг. — дырэктар школ у Кобрынскім і Брэсцкім раёнах. Дырэктар Знаменскай, Гершонскай і Тамашоўскай сярэдніх школ, у апошняй стаў адным са стваральнікаў музея касманаўтыкі.
17 верасня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (1922–1994), літаратуразнаўца, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай літаратурнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1980)
Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 г. у в. Сіняўская Слабада Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Паўлавіч, быў майстрам на ўсе рукі, ад яго Валодзя пераняў спрыт да сякеры ды іншага інструменту, любіў майстраваць.
13 сакавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Антона Фёдаравіча Равінскага (1952–2018), доктара фізіка-матэматычных навук
Антон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 13 сакавіка 1952 г. у вёсцы Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.
1941 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Федзюковіча (1941), урача, кандыдата медыцынскіх навук
Мікалай Іванавіч Федзюковіч нарадзіўся ў 1941 г. у в. Сычэва Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа» (1970). Працаваў урачом-інтэрнам у Пінскай гарадской бальніцы (1970–1971), урачом-эндакрынолагам у Драгічынскай раённай бальніцы (1971–1984).
22 сакавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Андрэя Аляксандравіча Гарбацкага (1956), гісторыка, культуролага, доктара гістарычных навук, прафесара
Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі нарадзіўся 22 сакавіка 1956 г. у в. Віўнева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай васьмігадовай школы вучыўся ў Брэсцкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы чыгуначнага транспарту, служыў у арміі.
4 кастрычніка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Майсейчыка (1936–2002), літаратуразнаўца, філолага
Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з аднавяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 г. ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр (1947). Клопаты па сялянскай гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.
15 чэрвеня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Котляра (1941), спецыяліста ў вобласці рэалізацыі і абароны правоў чалавека, прафесара паліталогіі
Іван Іванавіч Котляр нарадзіўся 15 чэрвеня 1941 г. у вёсцы Балотца Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Дзяцінства прайшло ў ваенныя і пасляваенныя поўныя цяжкасцей гады, але Івана заўсёды цягнула да ведаў.